5 сакавіка на пасяджэнні ліцэнзійнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола разгледжаны справаздачы аб выкананні патрабаванняў сістэмы ліцэнзавання футбольнымі клубамі «Белшына» іУ выніку ліцэнзійны камітэт прыняў рашэнне аб адмове ў выдачы ліцэнзій гэтым клубам.«Славія-Мазыр» .
Прычына адмовы — невыкананне фінансавых крытэрыяў. «Белшына» не выканала патрабаванні, выкладзеныя ў арт. 51 Інструкцыі АБФФ па ліцэнзаванні футбольных клубаў (адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці перад іншымі клубамі) і арт. 52 (адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці перад супрацоўнікамі і сацыяльнымі фондамі / падатковымі органамі).
У адпаведнасці з парадкам ліцэнзавання клубы маюць права на працягу трох працоўных дзён падаць апеляцыю ў футбольны арбітраж.
«Калі клубы не атрымаюць ліцэнзіі, яны не змогуць удзельнічаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, — растлумачыў БелаПАН сітуацыю дырэктар дэпартамента ліцэнзавання АБФФ Віталь Карнаушанка. — Канчатковы тэрмін у іх да 19 сакавіка. Калі да гэтай даты ў іх не будзе ліцэнзіі, то гуляць у вышэйшай лізе яны не змогуць. Па тых запазычанасцях, якія ёсць у клубаў, лічу, што яны павінны іх устараніць».