Пратэст апазіцыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве.

Пратэст апазіцыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве.

Пратэст апазіцыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве.

Пратэст апазіцыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве.

Пратэст апазіцыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве.

Пратэст апазіцыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве.

Пратэст апазіцыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве.

Пратэст апазіцыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве.

Маса салдат Унутраных войскаў каля Пушкінскай плошчы, Масква.

Маса салдат Унутраных войскаў каля Пушкінскай плошчы, Масква.

Спецназаўцы падцягваюцца калонамі да Пушкінскай плошчы, Масква.

Спецназаўцы падцягваюцца калонамі да Пушкінскай плошчы, Масква.

Перагароджаныя вуліцы вакол Крамля.

Перагароджаныя вуліцы вакол Крамля.

Пуцін у панядзелак сустрэўся са спарынг-партнёрамі па выбарах: Жырыноўскім, Прохаравым, Міронавым. Зюганаў не з'явіўся. Ён назваў выбары нелегітымнымі.

Пуцін у панядзелак сустрэўся са спарынг-партнёрамі па выбарах: Жырыноўскім, Прохаравым, Міронавым. Зюганаў не з'явіўся. Ён назваў выбары нелегітымнымі.

Моладзь спрабавала застацца на Пушкінскай плошчы.

Моладзь спрабавала застацца на Пушкінскай плошчы.

Аляксея Навальнага вядуць у аўтазак.

Аляксея Навальнага вядуць у аўтазак.

Падзеі вечара 5 сакавіка нагадалі пратэсты на наступны тыдзень пасля выбараў у Думу.
Не самы масавы мітынг, але імпэт моладзі выліўся ў сутычкі з паліцыяй. Толькі
тры месяцы назад на Патрыяршыя выйшлі 5 тысяч чалавек, а сёння на Пушкінскую — 20.
Праз тыдзень пасля той, першай маніфестацыі, адбыўся магутны мітынг на Балотнай плошчы, які ўзрушыў маскоўскі палітыкум.
Ці на гэты раз 10 сакавіка будзе роўна моцны працяг?
У кожным выпадку, у Расіі няма адзінадушнасці.
Іншая Расія хоча інакшага, еўрапейскаша шляху развіцця.
Пуціну прыйдзецца з гэтым лічыцца.

22:05
Над Пушкінскай плошчай у Маскве стаіць дымавая заслона, складана дыхаць, АМАП выкарыстаў спецсродкі.

Цвярская вуліца была на нейкі час перакрытая, каля паўтары тысячы чалавек знаходзяцца каля метро, адбываюцца сутычкі з паліцыяй і АМАПам.

Гурт людзей колькасцю каля 300 чалавек пачаў шэсце ад Пушкінскай плошчы ў бок Трыумфальнай плошчы. Яны скандуюць: «Расія без Пуціна! Свабоду палітвязням!».

Насупраць Трыумфальнай плошчы пачаліся затрыманні. Пратэстоўцаў запіхваюць у аўтобусы.

21:25

АМАП затрымаў пасля мітынгу «За сумленныя выбары» Аляксея Навальнага.

АМАП зачысціў фантан на Пушкінскай плошчы, дзе знаходзіліся тыя, хто застаўся пасля завяршэння мітынгу «За сумленныя выбары» ў Маскве.

Сярод затрыманых — вядомы блогер і палітык Аляксей Навальны, Сяргей Удальцоў, Ілля Яшын.

21:05

Паліцыя пачала ды разгону тых, хто застаўся на Пушкінскай плошчы ў Маскве.

Паліцыя ачапіла Пушкінскую ды запатрабавала па мегафоне разысціся.

У адказ прысутныя ўзяліся за рукі і скандуюць «Ганьба!»

Раней паліцыя прадпрымала спробы ўгаварыць удзельнікаў мітынгу разысціся па дамах.

Лідар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў падчас мітынгу заявіў, што не пакіне плошчу, пакуль Пуцін не сыйдзе з Крамля, і заклікаў удзельнікаў акцыі ўзяць з яго прыклад.

У раён плошчы сцягнутая вялікая колькасць паліцыі, у тым ліку падраздзяленні АМАП.


Streaming live video by Ustream

19:43

Цяпер вялікае пытанне, ці адправіцца частка моладзі на «Белае кола» вакол Крамля? Там дзяжураць тысячы спецназаўцаў і салдат.

19:42

Каля ўвахода ў метро сексот крычыць, што ён за сумленныя выбары, але не хоча крыві і гвалту.

19:40

Наступны мітынг расійскай апазіцыі запланаваны на 10 сакавіка. Ён мае адбыцца ў цэнтры Масквы.

19:35

Рыжкоў закрывае мітынг. Рыжкоў прапануе прыняць рэзалюцыю мітынгу. Называе па пунктах парушэнні на выбарах, натоўп ўхваляе кожны тэзіс воклічам: «Да!» Рэзюмуе: улада не выконвае патрабаванні. Прымаюць рэзалюцыю, дзе патрабуюць палітычнай рэформы, датэрміновых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Абяцаюць працягнуць мірныя пратэсты, пакуль улада не выканае патрабаванні.

Над Плошчай завіс верталёт. Будзе пільнаваць, куды людзі будуць рухацца. Улады баяцца, каб не пайшлі на Крэмль. Але колькасці людзей — 20 тысяч — замала для працягу пратэсту.

19:31

Следам за ім ягоная паплечніца Яўгенія Чырыкава заклікае: «Рыхтуйцеся да таго, каб кожны дзень выходзіць да сэрца Расеі». маецца на ўвазе, да Крамля? «Рыхтуйцеся да таго, што будзе доўга, але мы пераможам»

19:31

Натоўп скандуе: «Навальны!» Але Навальны не заклікаў ісці на Крэмль і не даў яснага адказу, што далей рабіць. У адказ на доўгае скандаванне ён вяртаецца да мікрафона й кажа: «Вы тут улада! Не трэба чакаць дзеянняў ад тых, хто стаіць на сцэне».

Перад гэтым ён паабяцаў

19:28

Народ вельмі горача сустракае Навальнага. Адчуваецца, што гэта сапраўды папулярны новы лідар. Выступае ён палка, лозунгава.

Да чаго ён закліча? Які план дзеянняў ён прапануе?

Навальный: «Я чуў, што многія расчараваліся. Вы што, чакалі ад гэтай банды жулікаў і злодзеяў чагосьці іншага, акрамя жульніцтва і крадзяжу?!"

Навальны абвінавачвае пуцінскую групоўку ў карупцыі. Абжоры, кажа: «З’елі нафту, з’елі газ, і ўсё жаруць, жаруць і жаруць».

Навальны: «Улады думаюць, што мітынгі перастануць быць мірнымі, людзі сыдуць — але мы не сыдзем!»

Навальный: «Хто тут улада? Хто тут улада? Мы тут улада». Натоўп скандуе гэтыя словы за ім.

Плошча падхоплівае і іншы лозунг: «Жулікі і воры — 5 хвілін на зборы».

З заўтрашняга дня мы створым універсальную прапагандысцкую машыну, якая будзе не абалваньваць, а гаварыць праўду, абяцае Навальны.

19:08

Гары Каспараў, экс-чэмпіён свету па шахматах і неадбыты лідар расійскай ліберальнай апазіцыі: «Думаю, учора на Манежнай пацякла ня сляза — гэта быў ботакс». «Пуцін думае, што ён прыватызаваў ўсю Расею». І яўны нацяг: «Мы на самай справе сёння святкуем сваю перамогу».

19:02

Рух на Цвярской вуліцы не перакрыты.

18:56

Прамовы палітыкаў даволі стэрэатыпныя. Так гэта нагадвае мінскія апазіцыйныя мітынгі другой паловы 90-х і пачатку 2000-х. Касьянаў кажа, што рэвалюцыя будзе непазбежная, калі патрабаванні Балотнай не выканаюць. Хоць рэвалюцыю і не хочацца. І гукае: «Вясна ідзе да нас, наша расійская вясна!».

Яшын пайшоў яшчэ далей: «Мы з вамі ўчора ўпершыню за 12 гадоў бачылі слёзы дыктатара. Пуцін не плакаў, калі тануў „Курск“ або калі ў Маскве ўзрывалі дамы. Учора былі слёзы страху». Здаецца, гэтыя дзеячы адарваны ад рэчаіснасці.

18:54

Выступае журналістка Раманава. Я была назіральнікай у Бутырцы, кажа (турма ў Маскве), там Пуцін набраў 90 адсоткаў. У турме ведаюць, хто пахан. Натоўп скандуе: Пуцін — лох. Раманава запрашае на сцэну экс-кандыдата Прохарава. Той сёння сустракаўся з Пуціным, за адным сталом з іншымі спарынг-партнёрамі, Жырыноўскім і Міронавым, але тут гаворыць інакш: «Я перад вамі ў абавязку за тое, што вы аддалі мне галасы, нягледзячы на тое, што выбары былі несумленныя. Я буду ствараць партыю, свабодную ад правадыроў», — абяцае.

18:54

Маскоўская паліцыя называе лічбу 14 тысяч удзельнікаў мітынгу.

18:52

Сотні амонаўцаў атачаюць Пушкінскую плошчу з боку Крамля. Яны стаяць калонамі на адной з самых шыкоўных маскоўскіх вуліц — Цвярской. Напярэдадні ў сацыяльных сетках гучалі заклікі атачыць Крэмль сімвалічным «белым колам» сёння, а 21-й гадзіне па маскоўскім часе. Відаць, улады пастараюцца такую акцыю сарваць.

18:50

На Пушкінскай плошчы — мільярдэр-кандыдат Прохараў з сястрой.

18:45

Лідар Левага фронту Удальцоў заклікае застацца на плошчы і стаяць, «пакуль не сыдзе Пуцін». «Я сёння з гэтай плошчы нікуды не пайду, буду стаяць, пакуль не сыдзе Пуцін». «Нездарма Пуцін учора плакаў, ён зразумеў, што на гэты раз яму не даруюць»

Удальцоў пытаецца, «якога чорта ў горад уведзеныя войскі», называе ўлады і выбары нелегітымнымі. Але і Ўдальцоў гаворыць неканкрэтна: «Я не пайду адсюль, пакуль не сыдзе Пуцін. Гэта не прамы заклік да дзеяння, але спадзяюся, што вы пойдзеце за маім прыкладам».

18:43

Паведамляецца пра дзясяткі, можа быць, 50 затрыманняў на Лубянскай плошчы, каля Цэнтравыбаркама.

18:42

Колькасць людзей на Пушкінскай плошчы дасягнула, на вока, 20 тысяч чалавек.

18:37

На ўскрайках мітынгу сапраўды шмат сустракаецца прыхільнікаў Уладзіміра Пуціна — на выгляд, студэнтаў-фізкультурнікаў або курсантаў у цывільным. На іх, часта, спартыўныя касцюмы. Вылучае іх павязка пад трыкалор на рукаве. Яны перамяшчаюцца гуртамі. Свісцяць, каб перабіць некаторых аратараў.

18:37

Лідар Левага фронту Удальцоў даў слова палітыку-нацыяналісту Сяргею Бабурыну. У натоўпе свісцяць. Бабурын гаворыць пра сувязь дэмакратыі і патрыятызму.

18:35

Вельмі рэзка выступіў Нямцоў: «Пуціну намалявалі 60%, ды хто ў гэтую лухту паверыць?! Учора былі не выбары, учора былі фальсіфікацыі і спробы жулікаў і злодзеяў схапіць за руку. Каруселі былі, звезлі нашыстаў». Ён моцным словам адгукаецца пра нашыстаў, якія, на ягоную думку, звезлі з усёй краіны на Манежную плошчу ў вечар выбараў. Крытыкуе Пуціна за тое, што ён заплакаў.

18:30

Выступаюць лідары расійскай ліберальнай партыі «Яблык» Рыгор Яўлінскі і ягоны малады наступнік Мітрохін. Яны расказваць пра парушэнні на выбарах, якія сабралі назіральнікі ад «Яблыка». Яўлінскага, як вядома, да выбараў не дапусцілі. Часткова дзякуючы гэтаму іншы ліберальны кандыдат, Прохараў, вырваўся на 3-е месца пасля Пуціна й Зюганава.

Мітрохін кажа: «Мы павінны прызнаць: Пуцін нас перамог, трэба глядзець праўдзе ў вочы». Натоўп крычыць: «Не!»

Яўлінскі папярэджвае, што чакае яшчэ доўгая барацьба за дэмакратыю. Яўлінскі — вечны барацьбіт, ён у палітыцы з пачатку 90-х.

18:28

Ілля Яшын са сцэны папярэдзіў, што на Пушкінскую плошчу прыйшло шмат прапуцінскіх дружыннікаў і выказаў меркаванне, што яны будуць ладзіць правакацыі. Палітык заклікаў выводзіць гэтых асобаў з плошчы.

18:25

Колькасць людзей на Плошчы можна ацаніць на 10 тысяч чалавек. Гэта нашмат менш, чым збіралася на нядзельныя мітынгі апазіцыі ў снежні і лютым, але нашмат больш, чым бывала на вуліцах Масквы ў мінулыя гады.

18:23

Выступае малады расейскі пісьменнік Шаргуноў: «Мне было 20, калі Пуцін узначаліў краіну. Хутка мне будзе 32, і яму ўсё яшчэ нібыта няма альтэрнатывы». Ён таксама ганіць улады за тое, што яны «з усёй краіны звезлі за Пуціна зялёных падлеткаў, прывялі іх і сюды, іх адзіная зброя — правакацыі!»

18:21

Выступае расійскі палітык Рыжкоў: «Учора былі новыя маштабныя фальсіфікацыі. У некаторых рэспубліках кандыдат, вядомы ўсім, набраў 99,99%». Ён кажа, што патрабаванні, сфармуляваныя ў снежні на Балотнай плошчы, застаюцца актуальнымі (перавыбары Думы, палітычная рэформа, вызваленне палітвязняў).

18:15

Пушкінская плошча запоўнілася. Людзі займаюць кожны лапік прасторы.

18:10

Паведамляюць пра затрыманні маніфестантаў на Лубянскай плошчы. Там месціцца расійскі Цэнтрвыбаркам. Акцыя там была недазволеная.

18:05

Людская плынь ідзе праз 15 рамак металашукальнікаў на плошчы з боку Крамля. Чэргі каля кожнай рамкі.

17:55

На ўсю Пушкінскую плошчу раве «Ляпіс Трубяцкой». Сабралася ўжо 3–4 тыс. чалавек.

17:25

З дынамікаў грыміць Шаўчук. Шмат людзей з самаробнымі плакатамі і значкамі «Путін йухан».

17:20

За гадзіну да пачатку мітынга на Пушкінскай плошчы сабралася каля 500 чалавек.

Вакол плошчы сотні чалавек з Унутраных войскаў і «касманаўтаў у шлемах».

Камера 1, Пушкінская плошча, людзі і твары:


Live Video app for Facebook by Ustream

Камера 2, Пушкінская плошча, сцэна:


Stream videos at Ustream

Камера 3: Ад Лубянскай плошчы праз ваколіцы Крамля да Пушкінскай:


Live Video app for Facebook by Ustream

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?