На хвалі апошніх выказванняў Аляксандра Лукашэнкі на адрас міністра замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле карэспандэнты «Белсату» запыталі ў жыхароў сталіцы, якая з дзвюх якасцяў для палітыка менш важная.

Чацвёра апытаных палічылі, што палітык нетрадыцыйнай арыентацыі будзе лепшым за дыктатара. «Не дыктатара, дакладна», — запэўніў малады чалавек. «Блакітны», па-мойму, лепшы. Бо трэба, каб палітык рабіў усё для народу, а не быць эгаістам», — выказаўся наступны. «Думаю, «блакітны» быў бы лепшы. Прыемнейшы для нас», — зрабіў выснову хлопец. «Ну, дыктатар, напэўна, увогуле кепска, — разважае іншая рэспандэнтка. — «Блакітны», напэўна, прасцейшы».

Дзве жанчыны «прагаласавалі б» за дыктатара. «Галоўнае, каб для народу рабіў добрае», — заявіла адна апытаная. «Няхай лепей дыктатар будзе, але каб народу жылося пры ім добра, — уключылася ў размову ейная сяброўка. – Я думаю, гэта лепей, чым быць блакітным і недзе там невядома чым займацца. Бо народ усё адно ўсё бачыць».

Яшчэ дзве апытаныя выступілі супраць абедзвюх характарыстыкаў у біяграфіі палітыка. «У любым выпадку іншага выбару ў нас няма», — заявіла жанчына, прызнаўшыся, што «блакітныя» ёй «таксама не даспадобы». «Я супраць усялякага нацыяналізму, супраць усялякіх блакітных-зялёных, я за шчырасць, — паведаміла рэспандэнтка. — Самае галоўнае — трэба сябраваць і мірна суіснаваць [...] Я супраць любой праявы дыктатарства».

Таксама двое рэспандэнтаў заявілі, што ім усё адно. «Мне ўсё адно, але каб жылося добра», — прызнаўся хлопец. «Палітык мусіць дзеяць, зыходзячы з інтарэсаў сваёй краіны. А які ягоны колер, уласна, мне ўсё адно», — падкрэсліла наступная рэспандэнтка.

Глядзі яшчэ: Вэстэрвэле адказаў на заяву Лукашэнкі пра геяў — відэа
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?