Як паведаміла старшая памочніца пракурора Маскоўскага раёна Брэста Марыя Пяшко, работніца аднаго з прадпрыемстваў Брэста, ведаючы, што з’яўляецца носьбітам вірусу імунадэфіцыту чалавека, і пісьмова папярэджаная аб крымінальнай адказнасці за заражэнне іншага чалавека, у
«Пры гэтым не сказала мужчыну аб выяўленым у яе ВІЧ і не рабіла ніякіх дзеянняў, якія маглі б прадухіліць яго заражэнне, — дапоўніла Пяшко. — У верасні
Толькі тады яна прызналася, што заражаная гэтай інфекцыяй ужо прыблізна сем гадоў».
Пасля гэтага пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. 9 лістапада ў дачыненні да брэстаўчанкі была распачата крымінальная справа.
Суд Маскоўскага раёна Брэста 1 сакавіка прызнаў жанчыну вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 157 Крымінальнага кодэкса (заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека), і прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Згодна з прысудам з яе спагнана на карысць пацярпелага кампенсацыя маральнай шкоды 30 млн. рублёў.У зале судовага пасяджэння жыхарка Брэста была ўзята пад варту.
Як зазначыла прадстаўнік пракуратуры, прысуд не ўвайшоў у законную сілу і можа быць абскарджаны. Жанчына раней не была судзімая, не замужам, мае на ўтрыманні малалетняе дзіця.