Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў шкадаванне, што Мінск не паслаў свайго прадстаўніка на сённяшнюю сустрэчу краінаў Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства ў Празе:

«Я шкадую, што абставіны ў Беларусі не спрыяюць прысутнасці краіны на гэтай сустрэчы. Мы ўсе хацелі б, каб Беларусь тут была і каб у Беларусі не было палітычных вязьняў.

Мы спадзяемся, што беларускія ўлады ступяць на шлях рэформаў; як толькі яны гэта зробяць, яны знойдуць прыхільнікаў з еўрапейскага боку ў справе падтрымання дыялогу».

Міністр замежных справаў Чэхіі Карл Шварцэнберг, які быў арганізатарам пражскай сустрэчы Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства, запрасіў Мінск прысутнічаць на ўзроўні намесніка міністра замежных справаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?