На жаль, многія блытаюць паняцці «за краіну» і «супраць Лукашэнкі», — піша ў сваім блогу заснавальнік партала Tut.by Юрый Зісер. — Ад гэтага адбываецца неразуменне па многіх уздыманых мною пытаннях.
Іх хвалюе толькі помста Лукашэнку і яго прыніжэнне. Менавіта таму асноўная маса беларусаў так слаба натхняецца іх прамовамі.Антылукашысты ўсе падзеі разглядаюць у плоскасці, ці выгадныя яны Лукашэнку. Краіна, народ іх не хвалююць.
Думаю, правільна было б цікавіцца ў першую чаргу, ці выгадная нейкая падзея краіне, людзям, эканоміцы, бізнесу, культуры, інтэрнэту. А тое, ці выгадная падзея асобным асобам, павінна цікавіць у апошнюю чаргу.
Напэўна, мусіць прайсці нейкі час, перш чым людзі, аслепленыя нянавісцю да Лукашэнкі, за ім разгледзяць краіну.Гэта цяжка, але трэба пастарацца зразумець, што ў Беларусі жыве не адзін Лукашэнка.
Жыве і працуе 9,5-мільённая краіна, і любому чалавеку, якога хвалюе краіна, важна дзейнічаць не супраць чаго і каго б там ні было, але ў інтарэсах краіны перш за ўсё».