Эканоміка3838

Беларусы зарабляюць найменш у рэгіёне - інфаграфіка

Сярод краінаў-суседзяў у беларусаў самыя малыя даходы.

Нарэшце ўсе краіны апублікавалі снежаньскія звесткі па намінальна налічанаму заробку (гэта значыць заробку, з якога яшчэ не ўтрыманыя падаткі).

Аказалася, самыя высокія даходы цяпер у Польшчы — пад 1000 еўра ўжо. На 80 еўра менш у сярэднім зарабляюць эстонцы. Здзівілі заробкі расейцаў: сярэднестатыстычна яны апынуліся вышэйшымі, чым заробкі ў Латвіі і Літве. А ўкраінцы ў снежні атрымалі ў сярэднім на 30 еўра больш беларусаў.

На жаль, нашы заробкі апынуліся самымі маленькімі. Пры гэтым нават калі ў сярэднім мы будзем зарабляць абяцаныя 500 даляраў (або 375 еўра), то еўрапейцаў мы не дагонім, затое апярэдзім украінцаў, піша kp.by. Пры гэтым у Беларусі доля дзяржсектара ў эканоміцы найвышэйшая ў рэгіёне, нашмат большая, чым у іншых краінах. А гэта азначае, што і доля зарплат у крыніцах даходаў у Беларусі найбольшая.

Якія заробкі ў Беларусі і суседніх краінах *

Польшча — 945 еўра

Эстонія — 865 еўра

Расія — 721 еўра

Латвія — 676 еўра

Літва — 630 еўра

Украіна — 287 еўра

Беларусь — 257 еўра

***

Звесткі нацыянальных статыстычных службаў за снежань 2011 года.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць