Сур’ёзная аварыя здарылася 6 сакавіка на МКАД у раёне развязкі з Партызанскім праспектам, паведамляе партал Auto.onliner.by.

На дадзены момант вядома, што кіроўца аўтакрана МАЗ спачатку здзейсніў сутыкненне з Audi Q7, потым урэзаўся ў прычэп фуры (яна належыць прадпрыемству, на якім ён працуе) і пратараніў Citroen, які выязджаў на МКАД, паведамілі супрацоўнікі ДАІ Заводскага раёна. У бальніцы пасля аварыі былі дастаўленыя кіроўцы крана і Citroen.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца МАЗа быў цвярозы. Ён не змог патлумачыць супрацоўнікам ДАІ прычыны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?