8 сакавіка Піт Паўлаў, вакалiст і гiтарыст гуртоў N.R.M., Garadzkija, Pete Paff запрашае ўсіх у «Арт-сядзібу» (Куйбышава, 22, ГД «Гарызонт», 2 паверх) на акустычны канцэрт «Як ты пахнеш вясной».
У праграме — песні з розных праектаў музыкі, прэм’еры ды прыемная і адкрытая размова.

«Я люблю такія пляцоўкі, невялікага фармату, — кажа Піт. — У Еўропе іх вельмі шмат у кожным вялікім горадзе, і

гэта нармальна, калі музыка можа наўпрост сустрэцца са сваімі слухачамі ў акустычнай і адкрытай форме.
Прыемна, калі ты са сваімі прыхільнікамі знаходзішся на адным узроўні. Значна лепш адчуваецца энэргетыка, дый узаемадзеянне публікі з музыкам павялічваецца».

«Я не вельмі люблю гэтае свята, яно нейкая не зусім беларускае, — кажа Піт пра 8 сакавіка. —

Але калі супала, дык няхай канцэрт будзе прысвечаны менавіта жанчынам.
Лічу, што сапраўдны мужчына для сваёй каханай павінен кожны дзень рабіць святам.
Прачнуліся зранку разам, усміхнуліся і вось табе свята».

Дапамагаць Паўлаву падчас канцэрта будзе Алег «Алезіс» Дземідовіч, бубнач N.R.M.

Пачатак, а 18.00.

Зарэгістравацца і забраніраваць месца можна толькі тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?