Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура паведаміў, што будаўніцтва ветракоў у Дзяржынскім раёне не можа распачаццаПра гэта ён паведаміў наз-за рознагалосся з нямецкім інвестарам наконт вышыні ўстановак.
Барыс Батура сказаў, што «германскі інвестар запытаў вышыню ўстановак 150–200 м». Старшыня Мінаблвыканкама патлумачыў: «Але я павінен сказаць прама, гэта парушае абароназдольнасць краіны. А на іншыя ўмовы яны не згодныя».
Пры гэтым Барыс Батура запэўніў, што перамовы працягваюцца і беларускі бок прапануе іншыя месцы.
Міністэрства абароны выступіла супраць будаўніцтва ветракоў у Дзяржынскім раёне. На думку вайскоўцаў, ветракі будуць зніжаць эфектыўнасць работы сістэм ПВА.
На сённяшні дзень на Міншчыне самымі вядомымі з’яўляюцца ветракі, усталяваныя ў Нарачанскім краі. Сумесна з немцамі там пабудавана экалагічная вёска для перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны. Дамы ў гэтай вёсцы пабудаваныя з саламяных блокаў, што дапамагае эканоміць электраэнэргію і добра ўплываць на здароўе жыхароў.
Акрамя ветракоў нямецкія інвестары прапаноўваюць беларускаму боку праекты для ўтылізацыі смецця і выкарыстання энэргіі рэчак.