Пра гэта сябра арганізацыі «Free Belarus Now», кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін заявіў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Радыё Свабода, адказваючы на пытанне, як развіваюцца ў Брытаніі справы з прыцягненнем да крымінальнай адказнасці Аляксандра Лукашэнкі.

«Прыцягненне да суда Лукашэнкі ў Брытаніі, на жаль, магчыма толькі ў тым выпадку, калі ён перасячэ яе мяжу.
Хутчэй за усё, гэтага не адбудзецца, таму мы займаемся сёння наладжваннем схемы пераследу Лукашэнкі і яго атачэння ў іншых краінах. Для гэтага падрыхтавана крымінальная справа, матэрыялы якой можа запатрабаваць адвакат з любой краіны, і завесці яе ў рамках сваёй юрысдыкцыі. Мы апрабавалі гэтую мадэль падчас візіту міністра унутраных спраў Куляшова ў Ліён — яна працуе. Калі б не боязь французскага ўрада стварыць прэцэдэнт, Куляшова б ужо дапытвалі ў французскай турме.
Але — не атрымалася з ім, атрымаецца з кімсьці іншым. Чакаем візіту старшыні КДБ у Рым.

***

Нагадаем, што 28 лютага прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч падпісаў распараджэнне № 84р «Аб камандзіраванні старшыні Камітэта дзяржбяспекі Беларусі Вадзіма Зайцава ў Рым». Дата і мэта паездкі невядомыя. Прэс-сакратар КДБ Аляксандр Антановіч адмовіўся паведаміць БелаПАН якія-небудзь падрабязнасці, заявіўшы, што «змест мерапрыемстваў складае службовыя звесткі».

У пасольстве Італіі ў Мінску сказалі, што амбасада «не выдавала візу гэтаму грамадзяніну».

Вадзім Зайцаў уключаны ў спіс неўязных у ЕС беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека.

Спіс з 158 прозвішчаў быў зацверджаны міністрамі замежных спраў ЕС 31 студзеня 2011 г. Гэтым асобам забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

У студзені гэтага года міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў, які таксама знаходзіцца ў спісе неўязных у ЕС, наведваў Францыю. Французская віза была выдадзеная яму па просьбе Інтэрпола. У пасольстве Францыі растлумачылі, што візавыя санкцыі ЕС не дзейнічаюць у выпадках, калі чыноўнікі наведваюць мерапрыемствы міжнародных арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0