У Беларусі распачаў сваю працу чацвёрты конкурс малабюджэтнага альтэрнатыўнага кіно «КінаVarka». Кожны, хто хоча паспрабаваць сябе ў рэжысуры можа адправіць заяўку і, калі пашанцуе, папрацаваць з прафесіяналамі над стварэннем уласнага кароткаметражанага фільма.

Пра тое, якія перспектывы для маладых рэжысёраў адкрывае «КінаVarka», пра будучыню кароткаметражнага кіно, а таксама пра адсутнасць вострых тэмаў на конкурсе ў папярэднія гады «Наша Ніва» паразмаўляла з сябрам журы, рэжысёрам Андрэем Курэйчыкам.

«Наша Ніва»: Якія перспектывы ў кароткага метра ў Беларусі?

Андрэй Курэйчык: Вельмі вялікія — рэч у тым, што

цяпер зняць фільм можа кожны.
Цяпер і
на фотаапарат можна зняць карцінку, якая будзе глядзецца не горш, чым тое, што здымаюць на «Беларусьфільме» на шматмільённыя камеры.
«Білет» у кінематограф для маладога рэжысёра стаў нашмат таннейшым, чым гэта было яшчэ пяць гадоў таму. Тым больш, што малая форма цяпер вельмі запатрабаваная. Серверы кшталту YouTube і Vimeo ператварюцца ў мерку сучаснай кінематаграфічнай формы. Канечне, кіно з кінатэатраў не знікне, аднак я ўпэўнены, што інтэрнэт у будучыні пераможа: нашыя дзеці і ўнукі ўжо будуць арыентавацца на сеціва.

НН: Што вы можаце сказаць пра ўзровень працаў на «КінаVarka-х» у папярэднія тры гады?

АК: Нажаль, узровень не вельмі высокі. Нашыя маладыя рэжысёры яшчэ не навучыліся «гаварыць» адкрыта і яскрава.

Нам патрэбна ломка стэрэатыпаў, каб людзі расказалі пра сябе, пра свае ўнутраныя бунты, каб яны здымалі фільмы, якія б расказвалі пра нашыя сучасныя праблемы.
Не хапае такога эстэтычнага пляўка ў пошласць, якая адбываецца навокал нас.

НН: А якія тэмы тады хвалююць рэжысёраў?

АК: Вельмі шмат людзей, якія здымаюць стужкі пра свае асабістыя праблемы:

часта можна ўбачыць, як герой ці гераіня сядзіць і нудзіць пра тое, што хтосьці кагосьці кінуў ці разлюбіў.
Выходзіць такое сабе аўтычнае кіно, у якім вельмі мала таленту. З жанравым кіно іншая праблема: каб яго здымаць трэба мець пэўны досьвед, а яго абсалютная большасць не мае. Аднак не ўсё змрочна. І якасных прац было шмат. Новага Германа ці Таркоўскага я на гэтым фестывалі пакуль не ўбачыў, магчыма, яны з’явяцца сёлета.

НН: Што можа «КінаVarka» даць маладым рэжысёрам?

АК: Па-першае, дыскі з гэтымі стужкамі праглядаюць прафесіяналы, якія ў далейшым працуюць з моладзю. І ведаеце,

пасля кожнага такога конкурса, можна ўбачыць, хто застанецца ў беларускім кіно, а хто не.
Не ведаю, ці дапаможа ім дзяржава ствараць поўны метр, ці ім давядзецца з’ехаць у Расію. Вось пераможца мінулага года Арцём Лобач — ён будзе і далей працаваць у кіно, бо гэта таленавіты чалавек. Трэба карыстацца такім рэдкім шанцам — сказаць штосьці важнае сваім фільмам, расплюшчыць камусьці вочы. Але
перад тым як падаваць заяўку, трэба зразумець, што ты хочаш сказаць гэтым фільмам.
Шанец выдатны, і скарыстацца ім трэба мудра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?