37-гадовы жыхар горада распісаў нецэнзурнымі словамі офіс «Белтэлекама», пакрыўджаны тым, што кампанія не забяспечыла яму ўстойлівае злучэнне.
Праведная помста павярнулася адміністрацыйным спагнаннем: мужчына атрымаў 5 сутак арышту, піша onliner.by.
Па словах
Народны «мсцівец» узяў таксі і ў дзве гадзіны ночы паехаў да офіса «Белтэлекама» на вуліцу Энгельса. Дзверы, зразумела, былі зачыненыя. Тады мужчына дастаў чырвоны маркер і пачаў пісаць на аконных ралетах офіса. Тэкст надпісаў не раскрываецца.
Карыстальніку інтэрнэта не пашанцавала. У гэты час побач з будынкам стаяў аўтобус, у якім знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Яны затрымалі «графіціста» і даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Там на яго склалі адміністрацыйны пратакол. Суд вырашыў пакараць яго пяццю суткамі арышту. Цяпер ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама.