У Беларусі адзначылі 940‑я ўгодкі бітвы на Нямізе. Сябры моладзевых дэмакратычных арганізацыяў ушанавалі памяць полацкіх ваяроў ускладаннем белых і чырвоных кветак да сталічнай станцыі метро «Няміга».
Дзяржаўная газета «Звязда» прапануе ўвекавечыць бітву, абарону Мінску і асобу князя Усяслава Чарадзея ў выглядзе помніка.
Нагадаем, што 3 сакавіка 1067 года ў бітве на Нямізе сышліся войскі полацкага князя Усяслава і сыноў Яраслава Мудрага на чале з кіеўскім князем Ізяславам. Напярэдадні захопнікі спалілі горад Менск, які гераічна трымаў абарону. У жорсткай бітве не было пераможцаў, аднак кіяўляне адступілі.
Нядаўна стала вядома, што на 8 верасня, на Дзень беларускай вайсковай славы, запланаванае адкрыццё коннага помніка Усяславу Чарадзею ў Полацку.