6 сакавіка клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Таронта» падпісаў новы пяцігадовы кантракт з беларускім цэнтральным нападнікам 28-гадовым Міхаілам Грабоўскім,
паведамляе афіцыйны сайт НХЛ.

Фінансавыя ўмовы падпісанага пагаднення не паведамляюцца. У адпаведнасці з папярэднім кантрактам Грабоўскі зарабляў 2,85 млн. долараў у год.

«Мы вельмі рады, што Міхаіл будзе выступаць за наш клуб на працягу пяці наступных гадоў.

Яго хуткасць і тэхніка выдатна падыходзяць пад стыль гульні „Таронта“.
У плане стаўлення да справы і працавітасці Грабоўскі і наогул сапраўдны прыклад для пераймання», — пракаментаваў падпісанне новага кантракта генеральны менеджар клуба Браян Бурк.

У гэтым сезоне Грабоўскі набраў 45 (20+25) ачкоў і з’яўляецца адным з ключавых гульцоў «Таронта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?