112.by

112.by

 112.by

112.by

 112.by

112.by

Сямёра дзяцей шпіталізаваныя з пераломамі і ўдарамі з-за пажару ў Расонскай сярэдняй школе, паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзяркач, які знаходзіцца ў Расонскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Некалькі школьнікаў, спалохаўшыся моцнага задымлення, пачалі выскокваць з вокнаў.
Паводле словаў Юрыя Дзеркача, па медыцынскую дапамогу звярнуліся восем чалавек, адно дзіця з ударамі адпушчана дадому,
астатнія з пераломамі канечнасцяў і ўдарамі знаходзяцца ў бальніцы.

Для аказання дапамогі дзецям прыехалі дактары-траўматолагі з абласнога цэнтра. Зараз з пацярпелымі працуюць псіхолагі.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец таксама выехаў на месца здарэння і знаходзіцца ў школе.

Ва Упраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці паведамілі, што прадстаўнікі ўпраўлення і райаддзела Следчага камітэта праводзяць паўторны агляд месца здарэння, а таксама робяць першасныя следчыя дзеянні.

***

Як паведамлялася раней, сёння а 8-й паступіла паведамленне ў Расонскі аддзел па надзвычайных сітуацыях аб узгаранні ў 3-павярховым будынку Расонскай сярэдняй школы імя Машэрава.

На месца выкліку выехалі чатыры падраздзяленні МНС. Сумесна з адміністрацыяй школы была праведзена эвакуацыя 575 дзяцей і 36 настаўнікаў. Паводле дадзеных МНС, у выніку здарэння пацярпелых ад апёкаў і атручвання чадам не было. Будынак школы не пацярпеў, закураны сцены. Прычынай узгарання, па папярэдніх дадзеных, з'явілася неасцярожнае абыходжанне з агнём неўсталяванай асобы, адбылося ўзгаранне макулатуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?