Студэнты, якія ў школе здавалі адны тэсты, думаюць шаблонамі і не могуць сфармуляваць ніводнай свежай ідэі.
Да такой высновы прыйшлі выкладчыкі Кембріджскага ўніверсітэта.
«На працягу многіх гадоў дзяцей адвучаюць нестандартна думаць і выказваць уласныя ідэі. У працах неабходна падаваць аргументы толькі ў вызначаным парадку і загадзя ўказанай колькасці, пісаць па гатовых шаблонах — гэта зніжае здольнасць вучняў думаць па-свойму», —
заявілі прафесары гісторыі каледжа святога Яна ў Кэмбрыджы Роберт Томбс і Дэвід Абулафія.

Прафесар Дэвід Абулафія кажа, што памылак, якія дапускаюць цяпер выдатнікі, раней не рабілі нават самыя слабыя вучні.

«Студэнты нацэленыя на пэўны вынік, ім проста няма патрэбы думаць», — сказаў ён.

Джон Макінтош, саветнік ўраду і былы дырэктар Лонданскай аратарскай школы, у якой вучыліся дзеці Тоні Блэра, лічыць, што вінаватая тэставая сістэма навучання. Яна ператварыла настаўнікаў і вучняў «літаральна ў робатаў».
«Дзецям проста даюць неабходныя для залікаў або экзаменаў факты, без усякага кантэксту, той мінімум, які ім патрэбны для атрымання ацэнкі», —
заявіў Макінтош.

«Нават у Кембрыджы студэнты не ведаюць, як пісаць эсэ», — адзначаюць універсітэцкія прафесары. Пры гэтым яны могуць прайсці любы тэст без памылак, што «не робіць іх адукаванымі».

Джэры Джарвіс, які чатыры гады ўзначальваў савет Edexcel (найбуйнейшы экзаменацыйны цэнтр у Вялікабрытаніі), заклікаў да радыкальнай перабудовы сістэмы класіфікацыі, бо 

выдатныя адзнакі ў тэставай сістэме адукацыі нічога не значаць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?