Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 8 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, імжа. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра:

мінімальная ноччу ад мінус 8°С па паўднёвым захадзе да 24°С марозу па паўночным усходзе краіны; максімальная днём мінус 1–7°С, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей 0, плюс 3°С.

У Мінску 8 сакавіка пераменная воблачнасць, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра:

мінімальная ноччу мінус 15–17°С, максімальная днём 3–5°С ніжэй за нуль.

9 сакавіка сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 2–7 м/с. Тэмпература паветра:

мінімальная ноччу мінус 10–17°С, па ўсходзе да 18–23°С марозу, максімальная днём 0, мінус 6°С;
ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах 7–9°С ніжэй за нуль, днём плюс 1–3°С.

10 сакавіка чакаецца пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі кароткачасовы снег, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), у асобных раёнах галалёд. Ноччу і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4–9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра:

мінімальная ноччу мінус 2–9°С, па ўсходзе 10–17°С ніжэй за нуль; максімальная днём ад мінус 4°С па ўсходзе да плюс 6°С па паўднёвым захадзе краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?