З пачатку года ў краiне пачала рэалiзоўвацца маштабная праграма — Генеральны план Рэспублiкi Беларусь, якi вызначае, як будзе развівацца краiна да 2015 года. Напрыклад, некаторыя населеныя пункты знiкнуць як адмiнiстрацыйныя адзiнкi, iншыя ж, наадварот, атрымаюць больш «высокi» статус. У вёсках i невялiкiх пасёлках больш не будуць узводзiць шматпавярховыя будынкi, а ў гарадах пабудовы зменяць свой знешнi выгляд. Прадугледжана стварэнне хуткаснай чыгуначнай магiстралi, якая пройдзе праз цэнтр Беларусi, ад мяжы i да мяжы. Таму вызначыць, як будзе выглядаць Беларусь праз некалькi гадоў, якiя канкрэтна змены ў архiтэктурнай, будаўнiчай, транспартнай, сацыяльнай, вытворчай сферах гарадоў, пасёлкаў, вёсак i аграгарадкоў адбудуцца, дапаможа адзiн з распрацоўшчыкаў генплана — Дзмiтрый Семянкевiч, намеснiк дырэктара навукова‑праектнага рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «БелНIIПгорадабудаўнiцтва».

— Дзмiтрый Iгаравiч, цi праўда, што ў сельскай мясцовасцi больш не будуць узводзiць шматпавярховых будынкаў? Там з’явяцца новыя вiды дамоў?

— Так, у невялiкiх населеных пунктах не будуць будаваць шматпавярховых дамоў: не больш за чатыры паверхi, а ў сельскай мясцовасцi яшчэ нiжэй, таму што ў вёсках нiколi не было высокiх будынкаў. Тыя ж дамы на вялiкую колькасць кватэр, якiя стаяць там з савецкiх часоў, не адпавядаюць архiтэктурным i эстэтычным патрабаванням. У сельскай мясцовасцi будзе аднаўляцца сядзiбная забудова — гiстарычна гэта больш падыходзiць для Беларусi.

— А ў горадзе?

У горадзе, канешне, жыллё застанецца шматпавярховым. Але прынцып яго ўзвядзення стане iншым. На тых тэрыторыях, дзе ўжо з’явiлiся будынкi, новыя аб’екты будуць будавацца толькi на аснове комплекснага праектавання — разам з паркоўкамi, зялёнымi зонамi, калi ўзнiкне патрэба — школамi, магазiнамi. Прычым комплекс будзе разлiчаны так, каб месца i камфорту хапiла ўсiм людзям.

— Як складзецца лёс «хрушчовак»? Лiквiдуюць, як у Маскве?

— Фiзiчна яны яшчэ «пратрымаюцца» гадоў сорак, але вось эканамiчна яны зношаныя. Там трэба рабiць рамонты, мяняць дахі, сiстэмы ацяплення. I сапраўды, у Маскве хрушчоўкi лiквiдуюць ўвогуле, i на iх месцах узводзяць сучасныя будынкi, таму што кошт зямлi там вельмi высокi. У нашай краiне, напрыклад у Мiнску, знiшчаць хрушчоўкi i на iх месцы будаваць бiзнэс‑цэнтры, офiсы, сучасныя жыллёвыя комплексы, магчыма быць таксама прыбыткова. Але ў невялiкiх гарадах, як вядома, гэта зрабiць складана. Мiж тым, праблема ўсё роўна будзе вырашацца iндывiдуальна для кожнага раёна.

— Вы вызначылi, якiм шляхам трэба развiвацца кожнаму населенаму пункту. Патлумачце, калi ласка, што гэта значыць.

— Напрыклад, на Нарачы нiколi не з’явiцца бетонны завод, таму што гэты гарадскi пасёлак заўсёды лiчыўся месцам адпачынку. Па ўсёй краiне мы вызначылi некалькi тыпаў раёнаў — сталiчны рэгiён, урбанiзаваныя раёны, сельскагаспадарчыя, рэкрэацыйныя, асобныя раёны (забруджаныя пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС). Раёны, дзе жыве менш за пятнаццаць тысяч чалавек, прапанавана рэарганiзаваць як адмiнiстрацыйныя адзiнкi. I наадварот — сельскiя i гарадскiя рэгiёны, дзе адзначаецца эканамiчны ўздым i ёсць павелiчэнне колькасцi жыхароў, будуць узведзены ў «вышэйшы» ранг.

У гарадскiх i сельскiх населеных пунктах, якiя адносяцца да так званага «ўрбанiзаванага» тыпу, будуць стварацца ўсе ўмовы для развiцця навука‑ ёмiстых тэхналогiй, вытворчасцi паслуг i тавараў, станаўлення вышэйшых устаноў адукацыi мiжнароднага ўзроўню. Некаторыя з iх аб’яднаюцца ў так званую «вось урбанiзацыi», якая праходзiць праз усю краiну, па лiнii ад Брэсцкай да Вiцебскай вобласцi. «Стаўка», такiм чынам, будзе рабiцца на эканамiчнае развiццё «восi» — такiх гарадоў, як Брэст — Белаазерск — Баранавiчы — Барысаў — Орша. Аднак гэта не значыць, што ў iншай мясцовасцi эканамiчнага развiцця раёнаў не будзе — генплан вызначыў найбольш паспяховыя вiды гаспадарчай i эканамiчнай дзейнасцi для кожнага рэгiёна асобна. Такiм чынам, рэкрэацыйныя Маладзечна, Навагрудак, Браслаў i Мядзель будуць развiваць турыстычную iнфраструктуру, прыродаахоўныя Столiн, Лепель, Гарадок для эканамiчнага росту могуць аб’яднацца ў буйныя прыродаахоўныя комплексы. У сельскагаспадарчых рэгiёнах акцэнт будзе рабiцца на развiццё аграгарадкоў, паляпшэнне ўмоў пражывання ў сельскай мясцовасцi, стварэнне сельскагаспадарчых вытворчых прадпрыемстваў i заахвочвання людзей жыць i працаваць у вёсцы.

— Як вырашыцца праблема разгрузкi магiстраляў? Цi працягнецца будаўнiцтва новых дарог? Як справы з рамонтам трас? Цi з’явяцца, як i ва ўсёй Еўропе, асобныя трасы для веласiпедыстаў?

— Зараз пачынаецца будаўнiцтва шматлiкiх аб’язных трас, дарог‑дублёраў, i (на гэтым зроблены вялiкi акцэнт) кальцавых дарог у буйных гарадах, адбываецца рэканструкцыя мастоў. Акрамя таго, будзе праведзены рамонт мiжнародных i нацыянальных трас, на iх будзе пакладзена новае пакрыццё.

Паведамляю, што вырашаецца i праблема арганiзацыi руху для веласiпедыстаў. Сёння яны ездзяць па адной дарозе разам з аўтамабiлямi . Вядома, гэта вельмi нязручна, а часам прыводзiць да аварыйных сiтуацый. Таму кожная вобласць прыступiла да распрацоўкi эксперыментальных праектаў па арганiзацыi ўмоў для бяспечнай дарожнай язды на веласiпедзе. Праекты вызначаць, якiм чынам абмежаваць рух аўтамабiляў ад руху веласiпеднага, а таксама i гужавога транспарту. Кожная вобласць «возьме» па аднаму гораду, дзе i будуць рэалiзаваны iдэi праекта.

Асобныя месцы для веласiпедыстаў i гужавога транспарту павiнны быць створаны ў радыусе 15—17 кiламетраў ля населеных пунктаў з колькасцю жыхароў больш за сто чалавек. Такiя дарожкi з’явяцца i на мiжнародных трасах, што праходзяць праз месцы адпачынку i аздараўлення.

Скажу таксама, што праграма генплана арыентавана на стварэнне камфорту пражывання i перамяшчэння па мясцовасцi для ўсiх, а асаблiва — для людзей з абмежаванымi магчымасцямi...

— Пандусы працягнуць размяшчаць ля будынкаў...

— I не толькi iх, мы глядзiм значна шырэй. Пад азначэннем «камфорт для людзей з абмежаванымi магчымасцямi» мы маем на ўвазе палягчэнне ўмоў пражывання i перамяшчэнне па вулiцах гарадоў не толькi для тых асобаў, якiя маюць асаблiвасцi ў фiзiчным развiццi. Напрыклад, мацi з маленькiм дзiцем, пенсiянерка з сумкай — таксама асобы з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi. Таму ўзвядзенне пандусаў i нiзкiх бардзюраў — кропля ў моры. Напрыклад, рухаючыся па праспекту, людзi не павiнны сутыкацца з такiмi праблемамi, як высокiя прыступкi, альбо наадварот — iх адсутнасць.

А яшчэ да 2015 года плануюць зарэзерваваць тэрыторыю пад будаўнiцтва i рэканструкцыю рэгiянальнай сеткi аэрапортаў. Такiя тэрыторыi пад рэгiянальныя аэрапорты вызначаны у раёне Оршы, Барысава, Мазыра, Маладзечна, Нарачы, Лiды, Пiнска, Жлобiна, Бабруйска, Салiгорска.

Таксама будуць абноўлены, дабудаваны, узведзены новыя аўтамабiльныя i чыгуначныя магiстралi па ўсёй краiне. Прынамсi, адбудзецца рэканструкцыя трансеўрапейскага транспартнага калiдора № 2, якi праходзiць па ўчастку «восi ўрбанiзацыi» (Ад Брэста да Оршы). На iм будзе створана высакахуткасная чыгунка — цягнiкi пачнуць курсаваць па ёй з хуткасцю да 160 кiламетраў у гадзiну. Таксама дакументальна вызначаць тэрыторыю для будаўнiцтва рэйкавай дарогi па лiнii Брэст—Мiнск—Масква. У будучым цягнiкi стануць хадзiць па ёй з хуткасцю да 300 кiламетраў у гадзiну!

Пройдзе рэканструкцыя аўтамабiльных дарог Ждановiчы—Заслаўе, Заслаўе—Маладзечна, Скiдаль—Шчучын. Па гомельскаму напрамку на ўчастку Пухавiчы—Бабруйск таксама правядуць мадэрнiзацыю дарогi. Будзе абноўлены ўчастак трасы Мiнск—Магiлёў у раёне Чэрвень—Беразiно—Магiлёўскi аэрапорт. У кожнай вобласцi з’явяцца новыя пункты пропуску пры перасячэннi мяжы. Будуць наладжаны хуткасныя чыгуначныя маршруты, якiя звяжуць Мiнск з Брэстам, Оршай, Барысавам, Баранавiчамi. Участкi чыгункi па напрамках Маладзечна—Вiльнюс i Асiповiчы—Гомель будуць электрыфiкаваны.

— А як справы з экалогiяй? Вядома, што гаспадарчая дзейнасць чалавека можа дрэнна ўплываць на стан навакольнага асяроддзя. I што будзем рабiць з адходамi?

— Да 2015 года плошча асоба ахоўных прыродных тэрыторый павялiчыцца з 7,9 працэнта да 9,3 працэнта. У Мiнску i буйных гарадах адчыняцца прыёмныя пункты, кантэйнерныя паркi, з’явяцца перапрацовачныя заводы. Мiнi‑палiгоны адходаў у сельскай мясцовасцi будуць паэтапна заменены цэнтралiзаванымi сiстэмамi збору i выкарыстання смецця. У першую чаргу, гэтыя экалагiчныя мерапрыемствы закрануць прыродныя зоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?