Пра гэта паведаміў намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі, які апякуецца Каваленкам. Паводле яго,

Каваленку, які галадуе з перапынкамі ад сярэдзіны снежня, агледзеў прафесар Валянцін Кураш.

Беленькі:

«У Каваленкі былі зафіксаваныя наступныя фізічныя параметры: вага — 55 кілаграмаў, тэмпература — 37,5 градусаў, ціск 90 на 60.

Міліцыянты прапанавалі Сяргею спыніць галадоўку і паабяцалі, што пасля гэтага яго пакінуць у шпіталі для выхаду з галадоўкі пад медычным наглядам. Але

Каваленка адмовіўся спыняць галадоўку, бо не давярае медыкам і міліцыянтам.
У выніку яго зноў вярнулі на Валадарку».

Сёння ж,

7 сакавіка, Сяргея Каваленку наведаў на Валадарцы адвакат.
Сустрэча адбылася ў межах падрыхтоўкі да разгляду касацыйнай скаргі на прысуд Каваленку.

Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зняволення за парушэнні адбыцьця пакараньня хатняй «хіміяй» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй яліне ў Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?