Дорага прыйшлося заплацiць 30‑гадоваму жыхару Баранавiчаў за паход у лазню: пара з гарачай вадзiчкай яму абышлiся ў 4700 долараў ЗША.

Справа ў тым, што, паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, мужчына прыйшоў у лазню з такiмi вялiкiмi грашыма i пакiнуў iх у кiшэнi штаноў. Невядомы ж, мабыць, не дурань разжыцца за чужы кошт, «экспрапрыiраваў» грошы, што засталiся без нагляду, i даў лататы. Праўда, супрацоўнiкам аддзела крымiнальнага вышуку ўдалося хутка адшукаць нягоднiка, якiм аказаўся мясцовы 24‑гадовы жыхар. Ён затрыманы, а частка выкрадзеных грошай канфiскавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?