У Гродзенскай вобласці зламыснікі пад выглядам гарэлкі маглі рэалізаваць амаль 10 тысяч літраў шклоачышчальніка, так званага "Максімкі".

Як паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі,

небяспечны груз супрацоўнікі службы БЭЗ УУС Гродзенскай вобласці знайшлі ў аўтамабілі, прыпаркаваным у адным з гаражных кааператываў горада.
Высветлілася, што больш за 2 тысячы літраў спіртазмяшчальнай вадкасці з этыкеткамі "Антиобледенитель" расійскай вытворчасці ў Гродна прывёз жыхар Бабруйска.
У часе далейшай праверкі ўдалося выявіць яшчэ 7,8 тысячы літраў шклоачышчальніка, які захоўваўся ў грузавым аўтамабілі "Сканія" на адной з гродзенскіх стаянак. Кошт канфіскаванага грузу склала амаль 800 мільёнаў рублёў.

Як адзначаюць у міліцыі, відавочна, што выкарыстоўваць тавар па наўпростым прызначэнні ніхто не збіраўся. На думку аператыўнікаў,

вадкасць з пяцілітровых ёмістасцяў папросту не паспелі разліць у бутэлькі і аддаць у дробнарознічную сетку вобласці. У тым, што "спіртное", патрапіўшы на "прылаўкі", карысталася б попытам, у міліцыі не сумняюцца, паколькі бутэлька такога "напоя" каштуе ў разы танней за крамную гарэлку.

А між тым

тэхнічны спірт не адрозніваецца ад этылавага ні колерам, ні пахам.
Выявіць шкодны для здароўя дыэтылфталат, які ўваходзіць у яго склад, можна толькі шляхам правядзення экспертызы.
Трапляючы ў арганізм, дыэтылфталат назапашваецца, руйнуючы печань, што паступова прыводзіць да смерці.

Паводле статыстыкі ад няякаснага алкаголю ў Беларусі штогод памірае больш за 2,5 тысячы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?