Жанчыны адораны вялікай сілай любові і суперажывання, якая сапраўды змяняе свет. Гэты фактАляксандр Лукашэнка адзначыў 7 сакавіка на ўрачыстым прыёме ад яго імя, прысвечаным Дню жанчын.

«З першымі вясеннімі днямі ў нашы дамы ўваходзіць цудоўнае свята жанчын. Па добрай традыцыі з ім мы звязваем шанаванне маці, глыбокую павагу да прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва, захапленне іх прыгажосцю і душэўнасцю, — адзначыў Лукашэнка. — 

Вы натхняеце мужчын на выдатныя здзяйсненні і дасягненне новых вышынь у розных сферах нашага жыцця».

«Вы адораны вялікай сілай любові і суперажывання, і яна сапраўды змяняе свет. Ваша душэўная цеплыня і спагада падтрымліваюць у цяжкую хвіліну, вяртаюць веру і надзею. І сёння мы гаворым сардэчныя і шчырыя словы ўсім жанчынам, якія ідуць па жыцці побач з намі», — сказаў ён.

«Вы — захавальніцы сямейнага ўкладу і духоўных каштоўнасцей, правераных стагоддзямі. Вы ўвялі нас у свет і пастаянна дапамагаеце сваёй мудрасцю і клопатам. Усё лепшае ў нас закладзена менавіта вамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прадстаўніц прыгожага полу.

Як адзначыў ён, няма такой прафесіі, роду дзейнасці, дзе жанчыны не займалі б дастойныя месцы.

«Вы ніколі не стаялі ўбаку ад самых злабадзённых праблем грамадскага жыцця. Вы адчуваеце час, умееце прымаць нестандартныя рашэнні, а калі гэта неабходна, ісці на кампрамісы»,
 — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў жанчынам за сардэчнасць і цярпенне, мудрасць і разуменне, за невычэрпную дабрату і ўменне рабіць свет ясным, радасным і па-сапраўднаму вясеннім.

Ён таксама пажадаў жанчынам шчасця, міру і сямейнага дабрабыту, каб ажыццяўляліся іх запаветныя мары: «Няхай будзе сапраўднае моцнае плячо, на якое вы заўсёды можаце абаперціся».

На прыём былі запрошаны жанчыны з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія дабіліся поспехаў і прызнання ў розных сферах, работніцы сістэмы аховы здароўя, адукацыі, прадстаўнікі спорту, навукі, сродкаў масавай інфармацыі, лепшыя студэнткі ВНУ, дзеячы культуры і мастацтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?