Я ня веру, што чэхам і славакам падабаўся камунізм ці што яны мелі больш свабоды ў параўнаньні са сваімі польскімі суседзямі. Але г. зв. працэс нармалізацыі, што пачаўся ў Чэхаславаччыне ў 1970 годзе і адняў у чэскага і славацкага народаў атрыманую ўвесну і ўлетку 1968 году свабоду, апроч усяго іншага, у масавым парадку разбэшчваў і падкупляў людзей. Нармалізацыйны камуністычны рэжым рабіў чэхам і славакам маўклівую прапанову: мы вам гарантуем прыстойныя заробкі, будуем аўтастрады, дамо магчымасьць набыць або пабудаваць лецішчы за горадам. За гэта вы ня будзеце наракаць і забудзецеся пра ўсялякую свабоду.

Падобная стратэгія прынесла посьпех. Гарады, што былі цэнтрамі хваляваньняў, цяпер на выходных пусьцелі: людзі разьяжджаліся на свае лецішчы, каб пабыць зь сям’ёй, зь сябрамі, заняцца садам, рознымі ўлюбёнымі справамі, адпачыць. Быў ува ўсім гэтым і іншы бок: за камуністамі ўсё было ў заўсёдным калясальным дэфіцыце, таму збудаваньне лецішча зьвязвалася ня толькі зь няспынным пошукам патрэбных тавараў, але і з самымі рознымі праявамі карупцыі. Такім чынам ледзь ня кожны чалавек уцягваўся ў не зусім сумленныя апэрацыі або дробны крадзеж зь месца працы. Іншага спосабу набыць будаўнічыя матэрыялы і інструмэнты фактычна не было. Практычна кожнага можна было шантажаваць, практычна кожны ведаў: калі ён пачне пратэставаць, улады могуць лёгка прымусіць яго замаўчаць, прыгадаўшы дапушчаныя ім парушэньні.

Мне думаецца, існуе пэўнае падабенства паміж чэхамі і славакамі тады і беларусамі цяпер.

Поўны тэкст эсэ чытайце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?