Заяўку на мітынг 25 Сакавіка падалі прадстаўнікі трох абласных партыйных арганізацыяў: Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускага народнага фронту і Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады.

Дэмакратычныя актывісты просяць дазвол на мітынг у парку імя Жылібэра, што ў цэнтры горада.

Уладзімер Хільмановіч, сябра БСДГ, кажа: незалежна ад таго, ці атрымаюць дазвол на мітынг, ці не, святкаванне Дня Волі 25 Сакавіка ўсё роўна будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?