Нядаўна з вуснаў намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Тозіка прагучала прапанова ўвесці сімвалічную плату за наведванне паліклінікі – 5 тысячаў рублёў. Чыноўнік мяркуе, што гэтая сума зможа адсеяць частку людзей, якія, маўляў, ходзяць у паліклініку, як на працу.

Па статыстыцы, кожны жыхар нашай краіны ў сярэднім наведвае паліклініку 13 разоў на год – у паўтара разы часцей за жыхароў іншых краінаў СНД, і ажно ў 2 разы часцей за тыповага жыхара Еўрасаюза.

Як ставяцца мінчане да такога магчымага новаўвядзення? З якімі праблемамі часцей за ўсё сутыкаюцца ў паліклініках?

Калі вы жадаеце больш даведацца пра тое, колькі людзей мы апыталі, на якой мове, якія адказы выбралі — клікайце па гэтай спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?