Незвычайная пагоня завязалася ўчора ўвечары ў Мінску. Аўтамабіль ДАІ пераследаваў Ford Sierra пад кіраваннем п'янага грамадзяніна Расіі. Абодва аўтамабілі рухаліся па ўнутраным коле МКАД насустрач астатнім машынам. Не даязджаючы павароту на вул. Казінца, Ford уразаўся ў аўтамабіль Peugeot, а пасля здзейсніў сутыкненне з Fiat.

«У дзяжурную частку паступіла паведамленне пра тое, што на аўтазапраўцы па вул. Н. Орды запраўляецца п'яны кіроўца Ford Sierra, —
аднаўляе храналогію старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Маскоўскага раёна Мінска Любоў Трапашка. — Заўважыўшы экіпаж, кіроўца хутка стартаваў і, не разбіраючы дарогі, выскачыў на МКАД, прычым паехаў у сустрэчным накірунку. Спачатку ён ехаў па паласе каля абочыны, потым перастроіўся да адбойніку, на крайнюю хуткасную паласу. Там і адбылося сутыкненне».

Па дадзеных ДАІ, пашкоджанні атрымалі тры аўтамабілі. З удзельнікаў ДТЗ ніхто не пацярпеў (у Peugeot ехаў малады хлопец, у Fiat — сям'я з дзіцём).

Агляд паказаў у вінаватага ў здарэнні 2,5 праміле. Ён сказаў інспектарам, што выпіў толькі шклянку гарэлкі і пакурыў.
Як высветлілася, кіроўца Ford Sierra — грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Ён кіраваў аўтамабілем на беларускіх нумарах, аформленым па даверанасці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?