На сайце дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый (http://belavtodor.belhost.by) з’явілася магчымасць прагляду аператыўнай інфармацыі аб дарожных умовах па звестках дарожна-вымяральных станцый (ДВС).

Як паведамляе прэс-служба «Белаўтадара»,

карыстальнікі дарог могуць азнаёміцца з дарожным становішчам (фотавыявы, тэмпература паветра, тэмпература пакрыцця, від ападкаў, бачнасць, стан пакрыцця дарогі) на аснове звестак з 39 ДВС, устаноўленых на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах.
Інфармацыя таксама даступная па прамой ссылцы: http://i.centr.by/inforoads.

Сёлета плануецца дааснасціць сістэмамі відэаназірання яшчэ 16 ДВС у Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Такім чынам, прагляд інфармацыі аб дарожных умовах стане магчымым з 55 дарожна-вымяральных станцый. Такія звесткі прыводзіць РУП «Белдарсувязь» — адзіны аператар тэхналагічнай сувязі дарожнай галіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?