У Капенгагене, сталіцы Даніі, якая старшынюе ў Еўрапейскім саюзе, праходзіць нефармальны двухдзённы саміт ЕС у фармаце «Гімніх». У сустрэчы ўдзельнічаюць кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў 27 краін Еўрасаюза.

У межах пасяджэння 11 сакавіка плануецца правесці шырокую дыскусію на тэму выкарыстання санкцый у дачыненні да Беларусі, Ірана і Сірыі. Міністры абмяркуюць перспектывы ўплыву санкцый на развіццё падзей у гэтых краінах.

У фармаце «Гімніх» афіцыйна ўзгодненыя рашэнні не выносяцца. Аднак, як адзначыў напярэдадні сустрэчы міністр замежных спраў Даніі Вілі Соўндал, нефармальныя саміты даюць магчымасць еўрапейскім міністрам замежных спраў больш падрабязна абмяркоўваць актуальныя і перспектыўныя пытанні. «Я спадзяюся, што на сустрэчы мы зможам дамовіцца па шэрагу канкрэтных ініцыятыў і прыярытэтаў у сферы правоў чалавека з іншымі краінамі і рэгіёнамі свету», — адзначыў кіраўнік МЗС Даніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?