У Беларусі пачалося вывучэнне другой пляцоўкі пад будаўніцтва АЭС. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго інфармацыі, спецыялісты пачалі даследаванне другой пляцоўкі — Кукшынаўскай у Шклоўска‑Горацкім пункце Магілёўскай вобласці. Нагадаем, што даследаванне Краснапалянскай пляцоўкі (таксама ў Магілёўскай вобласці) ідзе ўжо некалькі месяцаў.

«Цяпер на другой пляцоўцы ідуць геалагічныя, сейсмічныя, сейсматэктанічныя пошукі, устанаўліваецца маса датчыкаў на паверхні і на пэўных глыбінях», — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Для правядзення работ у адной з расійскіх кампаній узята ў арэнду буравая ўстаноўка.

Міхаіл Мясніковіч дадаў таксама, што тэрмін правядзення папярэдніх пошукаў складае каля паўгода.

Як паведамлялася БЕЛТА, у 2007 годзе Беларусь павінна завяршыць тэарэтычныя пошукі і выбраць стратэгічнага партнёра для рэалізацыі праекта, пачаць перагаворы з пастаўшчыком тэхналогій і абсталявання. Практычную рэалізацыю праекта будаўніцтва АЭС у Беларусі намечана пачаць у 2008 годзе.

Першы блок станцыі магутнасцю 1 тыс. мегават плануецца ўвесці ў 2013‑2014 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?