Мінсельгасхарч накіраваў два хадайніцтвы ў адрас урада на выдзяленне бюджэтнай пазыкі ў аб’ёме Вr150 млрд. на набыццё ГЗМ і крэдыту на суму Вr630 млрд. на закупку новай тэхнікі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі.

Паводле яго слоў, у цэлым на правядзенне вясенне‑палявых работ згодна з размеркаваннем сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі сельгасвытворцаў прадугледжваецца выдзяленне крэдытаў на Вr680 млрд., у тым ліку Вr41 млрд. плануецца накіраваць у якасці авансаў нарыхтоўчым і перапрацоўчым арганізацыям (прадпрыемствам Дэпартамента па хлебапрадуктах, канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і льнозаводам) за сыравіну, што закупляецца ў іх у лік дзяржзаказу.

Гаспадаркі Беларусі нарыхтавалі да вясенняй пасяўной 521,4 тыс. т мінеральных угнаенняў, што складае 47 працэнтаў да патрэбнасці. У тым ліку запас азотных угнаенняў складае 197 тыс. т (46 працэнтаў), фосфарных — 69 тыс. т (43 працэнты), калійных — 256 тыс. т (48 працэнтаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?