Кампанія «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС) з 12 сакавіка павялічыла тарыфы на свае паслугі.

Паводле звестак прэс-службы кампаніі, пры змяненні ўмоў тарыфаў прыменены дыферэнцыраваны падыход,

і ў сярэднім павелічэнне расходаў абанентаў складзе прыкладна 5%.

Змяненні закранулі абаненцкую плату і выходныя званкі на некаторых тарыфных планах, а таксама кошт паслуг мабільнага інтэрнэту. Пры гэтым параметры тарыфаў і ўмовы абслугоўвання не змяніліся на сацыяльна арыентаваных тарыфных планах «Асаблівы» і «Блізкі. Для пенсіянераў». Не змяняюцца таксама тарыфы на карпаратыўных тарыфных планах «МТС».

«Кампанія „МТС“ вымушана перагледзець тарыфныя планы ў адпаведнасці з цяперашнім узроўнем інфляцыі. Тым не менш мы праводзім максімальна ўзважаную тарыфную палітыку і захоўваем прывабнасць паслуг. Расходы абанентаў на паслугі сувязі павялічацца ў сярэднім на 5%. Змяненне тарыфаў пакрывае расходы кампаніі, якія дазваляюць актыўна развівацца, павялічваць якасць сэрвісаў і паслуг, выводзіць на рынак новыя прадукты», — адзначыў генеральны дырэктар СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Уладзімір Карповіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?