З 19 па 25 сакавіка ў Вільні пройдзе «Тыдзень Беларусі».
Тыдзень арганізуе беларуская дэмакратычная супольнасць Літвы пры падтрымцы Віленскага гарадскога самакіравання. У праграму святочнага тыдня ўключаныя розныя мерапрыемствы, якія завершацца святкаваннем Дня Волі. Урачыстае адкрыццё «Тыдня Беларусі» адбудзецца ў Віленскім гарадскім самакіраванні 19 сакавіка.
21 сакавіка ў Сойме Літвы пройдзе круглы стол прысвечаны пытанням
Арганізацыйны камітэт «Тыдня Беларусі» запрашае ўсіх беларусаў Вільні, а таксама гасцей літоўскай сталіцы далучыцца да святкавання, прысвечанага Дню Волі!
* * *
Праграма «Тыдня Беларусі»
19.03 (панядзелак)
Час: 11.00 -13.00 Мерапрыемства: Урачыстае адкрыццё «Беларускага тыдня» ў Вільні.
Адкрыццё персанальнай выставы Тацяны Дзянісавай «На мяжы сну і рэальнасці». www.artdenisova.com.ext.saariselka.ru
Месца: Віленскае гарадское самакіраванне, у холе
Адрас: Konstitucijos pr.3
21.03 (серада)
Час: 11.00 — 14.00 Мерапрыемства: Круглы стол «Еўрапейска — беларускія ўзаемаадносіны на сучасным этапе».
Месца: Сейм Літоўскай Рэспублікі
Адрас: Gedimino pr.53 (рэгістрацыя удзельнікаў па
23.03 (пятніца)
Час: 11.00 — 12.00 і 13.00 — 14.00 Мерапрыемства: Адкрыццё выставы «Незнаёмая БНР»
Месца: Цэнтральны дзяржаўны архіў Літоўскай Рэспублікі. (11.00 — 12.00)
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт. (14.00 — 15.00)
Адрасы: O. Milasiaus g. 21 (Цэнтральны дзяржаўны архіў Літоўскай Рэспублікі)
Valakupiu g.5 (Еўрапейскі гуманітарны універсітэт)
24.03 (субота)
Час: 15.00 — 17.00 Мерапрыемства: Урачысты канцэрт і святочны прыём.
Выступае камерны хор «УНІЯ»
Месца: Віленская гарадская Ратуша.
Адрас: Didzioji g.31
25.03 ДЗЕНЬ ВОЛІ (нядзеля)
Час: 12.00 — 12.30 і 13.00 — 15.30 Мерапрыемства: Урачыстае ўскладанне кветак падпісантам акту 25 сакавіка 1918 года на могілках Росы і Ліпаўцы.
Святочны аўтапрабег па Вільні і да літоўска — беларускай мяжы.
Адрасы: Збор для ўскладання кветак ля галоўнага ўваходу (Rasu g. 32)
Старт аўтапрабегу ад Вострай брамы (паркінг ля City Gate Hotel),