У Беларусі грашовыя даходы (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай службы, курсантаў ваенна-навучальных устаноў і сувораўцаў; заработная плата дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых і асоб радавога і кіраўніцкага складу; дзяржаўныя стыпендыі навучэнцам; стыпендыі клінічным ардынатарам; стыпендыі работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт), якія атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, за люты 2012 года не індэксуюцца. Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн на перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (студзень 2012 года), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Устаноўленыя ад базавай велічыні дапамогі па беспрацоўю і стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванню органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта індэксуюцца на 196,3 працэнта (індэкс спажывецкіх цэн за люты 2012 года перасягнуў пяціпрацэнтны парог да лістапада 2011 года — моманту папярэдняй індэксацыі).

Індэксацыя ажыццяўляецца па нарматыву, устаноўленаму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2006 года нумар 55 «Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі». Індэксуецца даход у межах Br706 тыс. 880 — 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічаў на момант індэксацыі. Частка даходу, якая перасягае гэту суму, індэксацыі не падлягае.

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі рэспублікі з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?