Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам 13--14 сакавіка наведае Ніжагародскую вобласць, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі.
Праграмай візіту запланаваны сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Міхаілам Бабічам, губернатарам Ніжагародскай вобласці Валерыем Шанцавым, Архіепіскапам Ніжагародскім і Арзамаскім Георгіем, кіраўніцтвам ААТ "ГАЗ", ФДУП "Ніжагародскі завод імя М.В.Фрунзэ", ААТ "Ніжагародскі інстытут Атамэнергапраект".
У ходзе візіту пройдзе дзясятае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці, дзе будуць падведзены вынікі супрацоўніцтва ў 2011 годзе і вызначаны перспектывы яго развіцця ў бягучым годзе.
Па выніках пасяджэння плануецца падпісанне Плана мерапрыемстваў на 2012 год па выкананню Праграмы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ніжагародскай вобласцю на 2011-2015 гады.