Самая буйная беларуская банкнота з тых, што знаходзяцца ў абарачэнні, магла быць у 500 тысяч ці нават у 1 мільён рублёў.Такое меркаванне выказваюць эксперты, каментуючы па просьбе БелаПАН выпуск Нацбанкам новай купюры ў 200 тысяч рублёў, прэзентацыя якой адбылася ў Мінску 12 сакавіка.
Паводле меркавання эканаміста Сяргея Чалага, Нацбанку нічога не перашкаджала выпусціць у абарачэнне банкноту наміналам больш за 200 тысяч рублёў. «Мне здаецца, можна было б выпусціць купюру наміналам у 500 тысяч рублёў. Менш было б у абарачэнні грошай у фізічным аб’ёме», — адзначыў ён.
Былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што самая буйная банкнота магла быць і ў 1 мільён рублёў. «Што такое самая буйная купюра ў 25 долараў? Мне здаецца, яе кошт павінен раўняцца 100 доларам, а гэта ўжо больш за 800 тысяч рублёў», — падкрэсліў ён.
У сваю чаргу фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Мінску Вадзім Іосуб лічыць, што Нацбанк, хутчэй за ўсё, разглядаў магчымасць увядзення купюры большым наміналам, чым 200 тысяч рублёў. «Выпуск новай купюры ставіць пэўную кропку ў інфляцыйных і дэвальвацыйных працэсах, якія ўжо адбыліся. Але чым большым быў бы намінал новай купюры, тым больш песімістычных водгукаў за гэтым было б услед: маўляў,
сітуацыя настолькі пагоршылася, што прыйшлося выпускаць такую купюру», — не выключае Іосуб.Верагодна, менавіта таму Нацбанк і спыніўся на максімальным намінале ў 200 тысяч рублёў, дадаў ён.
Гэты пункт гледжання не падзяляе намеснік старшыні Беларускай
«Новыя купюры ў 500 тысяч рублёў, 1 мільён рублёў — гэта шлях у нікуды. Трэба думаць не пра друкаванне новых грошай, тым больш гэта дарагое задавальненне», — падкрэсліў Грыц.
На думку эксперта, калі інтэграцыйныя адносіны Беларусі з краінамі Мытнага саюза будуць развівацца тымі ж тэмпамі, што і цяпер, то, хутчэй за ўсё, у сярэднетэрміновай перспектыве на Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) з’явіцца зусім новая валюта.
«Беларусь, Расія і Казахстан дамовіліся аб правядзенні ўзгодненай