Шаноўныя калегі, грамадскія аб’яднанні «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (baj.by) і «Цэнтр «Трэці Сектар» (3sektar.by) рады паведаміць пра ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой Стыль»: «Стартуй якасна!», які адбудзецца 25–27 мая 2012 г. у Гродна.

З ідэяй, папярэдняй праграмай і гісторыяй мерапрыемства можна пазнаёміцца на старонцы фэсту.

Хочам звярнуць вашу ўвагу на конкурс для маладых журналістаў, абвешчаны ў рамках Фестывалю.

Будзем вельмі ўдзячны, калі перададзіце гэту інфармацыю сваім калегам.

З пытаннямі альбо прапановамі да сябраў аргкамітэту Фестывалю, калі ласка, лістуйце на [email protected] альбо тэлефануйце на 029-784-32-21.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0