Пра гэта 12 сакавіка журналістам паведаміў намеснік кіраўніка праўлення Нацбанка Уладзімір Сянько.

Ён адзначыў, што пра дэнамінацыю размова цяпер не ідзе, бо ў эканоміцы прысутнічаюць станоўчыя тэндэнцыі.

Разам з тым Уладзімір Сянько не выключыў, што Нацбанк выпусціць банкноту больш буйнога наміналу, чым 200 тыс. рублёў.

«Усё будзе залежаць ад эканамічнай сітуацыі. Жыццё пакажа.
Ці будзе нейкім чынам рэзка ўсё мяняцца, ці будзе расці заработная плата, можа, з’явяцца яшчэ нейкія фактары. Усё магчыма. Мы, як Нацыянальны банк, павінны быць гатовы», — сказаў ён.

Намеснік старшыні праўлення таксама паведаміў, што Нацыянальны банк працягвае паступовае выключэнне з абарачэння дробных купюр наміналам 10 і 20 рублёў, «бо пакрысе ідзе акругленне да 50 рублёў».

Апошні раз дэнамінацыя беларускага рубля — у суадносінах 1:1.000 — праводзілася ў Беларусі 1 студзеня 2000 года.
Тады Нацыянальны банк увёў у абарачэнне банкноты наміналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1.000 і 5.000 рублёў, а пазней — 10.000, 20.000, 50.000 і 100.000 рублёў.

На працягу 2000 года ажыццяўлялася паралельнае хаджэнне купюр старога і новага ўзору. 30 снежня 2003 года тэрмін абмену старых грошай закончыўся.

12 сакавіка 2012 года Нацбанк увёў у абарачэнне новую самую буйную купюру наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў, што складае каля 25 долараў ЗША па бягучым курсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?