1 сакавіка ўступіў у сілу новы Адміністратыўны кодэкс, які выклікаў на шпальтах афіцыёзных мэдыяў цікавую палеміку аб крыніцах зла ў грамадзтве этапу развітога рынкавага сацыялізму.

Калі рабіць рэзюмэ базару: праявы паводзінаў не выкліканы недахопамі сістэмы (ў нас стабілізец, няма сацыяльна‑эканамічных супярэчнасцей). Халатнасць, бюракратызм, хуліганства і г.д. матываваны выключна асабістым псіхалагічным бзікамі. Кшталту – магу ўзяць на алімпіядзе медаль па біятлону (дзяржава надала для гэтага ўсе магчымасці), аднак ня жадаю і ўсё тут. Лепш бухну «Налібоцкай» і не прапалчу жыроўку.

Цікавая канцэпцыя, калі б не той факт, што гэткія акты маюць рэгулярны і галоўнае масавы характар. Адсюль можа быць адзіная мараль — ўстаноўка на антыграмадскую этыку задаецца нейкім вонкавамі цэнтрамі.

Сапраўды, ці не мы жывем ў эпіцэнтры нябачнай барацьбы сакрэтных грамадстваў і тайных саюзаў, якія замагаюцца за душы уладальнікаў паспартоў з капустай?

Больш уважліва прыглядзеўшыся да вонкавых працэсаў, нават склаў міні спіс самых буйных сакрэтных асацыяльных сектаў нашай краіны.

Безумоўна адной з самых страшных сектай у сінявокай з’яўляецца Саенталагічны ордэн кавалераў прадаўцоў кватэраў на другасным рынку.

Гэта страшныя перцы! Кожны хто ўступае ў Ордэн больш не кантралюе свае паводзіны. Служкі культу ператвараюць людзей у зомбі, якія прадаюць і набываюць кватэры, тым самым завышаючы іх кошты. Пратаколы мудрацоў Ордэна кажуць, што як толькі кошт дасягне 10 000 баксаў за квадрат ў прыгарадзе Аіповічаў, прыйдзе канец свету. У гэта самы час анёлы дэпартуюць усіх на неба: адных ў рай з еўрарамонтам і джакузі, а іншых у пекла‑ аднапакаёвую хрушчоўку з тараканамі і хранічна непрацуючым злівам у тубзіку. І тое калі арэндаваць за 200 баксаў у месяц плюс камуналка.

Далей у хіт‑парадзе таталітарна‑дэструктыўных сектаў можна паставіць Чорнае брацтва старавераў‑парушальнікаў дарожных правіл. Яе вернікі — камікадэ. На оргіях ім прамылі мазгі, што гэты свет настолькі грэшны, што жыць тут не варта. Таму жыццёвая місія сэктантаў як мага хутчэй трапіць у Валгалу парушальнікаў ДТП. Што яны і робяць, пераходзячы вуліцу як заўгодна, або не жадаючы надзяваць на дублёнкі светлоатражальнікі.

Менш небяспечнай, аднак далёка не пушыстай з’яўляецца Царква бюракратаў апошніх дзён. Яны лічаць, што чым больш вокнаў, тым больш палёў рэалізацыі асобы.

З гэтага жа серыі Астральная школа паслядоўнікаў атрымання ільготных дзяржаўных крыдытаў ім. Блатватскай.

Нарэшце маленькая, аднак вельмі непрыемная тусоўка – Хун Пань Хун» ( пераклад з кітайскай — Ложа вадзілаў тралейбусаў, якія б’юцца токам, з першага тралейбуснага парку). Гэта проста чалавеканенавічнікі.

Аднак нам з вамі баяцца нечага, пакуль існуюць рыцары «Храма усяленскай лыжнай палкі«

Абсалютна аднолькавы на працягу шмат гадоў фармат эстафеты Мінская лыжня –прымушае па іншаму трактаваць код мерапрыемства. Хіба гэта не нейкі рытуал? Калі усё будзе па звычайнай схеме – бацька прыйдзе першым, значыць сілам цемры перамога не абломіцца. Як мінімум да наступнай лыжні.

Амінь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?