Аляксандр Дзянісаў памёр у Нью-Ёрку, куды яго сям’я пераехала ў 1990 праз цяжкую хваробу дачкі.

Дзянісаў нарадзіўся ў 5 мая 1944 у Самарскай вобласці (Расія). Аднак ад 1968 яго домам з’яўляецца Мінск, а месцам працы Купалаўскі тэатр. За ролю старшыны Дугіна ў спектаклі па п’есе Аляксея Дударава «Радавыя» Дзянісаў атрымаў дзяржаўную прэмію.

Але пікам ігравой кар’еры Дзянісава была роля матроса Івана Гамаюна ў савецкім баевіку «Дзяржаўная граніца». У гэтага персанажа была закаханая ладная частка аўдыторыі.
Потым была эміграцыя ў ЗША, каб выратаваць жыццё хворай дачцэ Дашы. Артыст паехаў з дачкой адзін, жонка засталася ў Мінску. Першыя месяцы ў ЗША Дзянісаў жыў дома ў легендарнага хакеіста Вячаслава Фяцісава. Дапамагалі гімнастка Вольга Корбут, той жа Аляксей Дудараў.
Жонкай Дзянісава была таксама народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч. Як паведамляе tut.by, прах акцёр даставілі ў Беларусь, дзе і павінна адбыцца пахаванне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?