Аварыя 12 сакавіка 2012. Пацярпеў адзін з кіроўцаў.

Аварыя 12 сакавіка 2012. Пацярпеў адзін з кіроўцаў.

Аварыя 24 сакавіка 2011. Тады загінуў пасажыр таксі.

Аварыя 24 сакавіка 2011. Тады загінуў пасажыр таксі.

Сур’ёзная аварыя з удзелам некалькіх аўтамабіляў здарылася ўвечары 12 сакавіка на перасячэнні вуліцы Казлова і праспекта Незалежнасці, паведамляе партал Auto.onliner.by.

Партал публікуе словы сведкі здарэння. Па яго словах, BMW X5, які ехаў з боку пл. Якуба Коласа, на хуткасці 75-80 км/г паспрабаваў праехаць скрыжаванне на чырвонае святло. Дзе і сутыкнуўся з Citroen і Alfa Romeo. Ад удару BMW X5 вынесла на ходнікі.

Відавочцы здарэння выклалі ў сеціва фота і відэа з месца стыкнення.

У ДАІ Мінска парталу паведамілі, што ў выніку аварыі пацярпеў адзін кіроўца. Высвятленнем акалічнасцяў ДТЗ займаецца спецпадраздзяленне ДАІ сталіцы.

Нагадаем, што год таму, у ноч на 24 сакавіка 2011, на гэтым самым перасячэнні сутыкнуліся BMW і таксі Volkswagen Passat. У аварыі загінуў пасажыр таксоўкі 1991 г.н. Незадоўга да здарэння BMW на плошчы Перамогі спынілі супрацоўнікі ДАІ. Было падазрэнне, што жанчына за рулём была нецвярозай. Яна выйшла з аўто і ў гэты момант яе пасажыр сеў за руль і паехаў у бок плошчы Якуба Коласа. На перасячэнні з вуліцай Казлова ён не прапусціў таксі. Пазней яму прысудзілі 4, 9 года пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?