13 сакавіка Алена Каваленка ад імя мужа звярнулася з заявай у суд Першамайскага раёна Віцебска да суддзі Алены Жук, якая судзіла Сяргея Каваленку. Жонка галадоўшчыка спрабуе дамагчыся, каб яму змянілі меру стрымання, што, на яе думку, можа дапамагчы спыніць галадоўку:

«Разумею, што суддзя будзе цягнуць час. Дагэтуль мае хадайніцтвы ў суд не разглядаліся, бо, маўляў, я не з’яўляюся ўдзельнікам працэсу. Таму заўтра гэтую ж заяву паўторыць яшчэ адвакат».

Параду звярнуцца ў суд Алене Каваленцы далі ў Генеральнай пракуратуры, куды жанчына звярталася ўчора, 12 сакавіка.

«Пракуратура не вырашае гэтага, яны сказалі. Калі б незаконна ўтрымлівалі, без дакументаў, яны б умяшаліся. А так — не. Мне патлумачыў такі начальнік Дарожка, з якім я ўчора размаўляла».

Новых звестак пра стан здароўя мужа ў Алены Каваленкі няма.

Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэнне ўмоваў адбыцця «хатняй хіміі», якую яму прысудзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на ёлцы ў Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?