У аўторак пад старшынствам кіраўніка справамі прэзідэнта Мікалая Корбута прайшла працоўная нарада, прысвечаная гэтаму праекту.

Корбут падкрэсліў, што адраджэнне слуцкіх паясоў ініцыяваў сам Лукашэнка. Ужо распачалася "вялікая комплексная праца" гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, тэхнолагаў, дызайнераў і ткачоў-практыкаў.

Слуцкія паясы — творы беларускага ручнога ткацтва майстроў другой паловы XVIII — пачатку XIX стагоддзя, унікальная з'ява сусветнай і нацыянальнай мастацкай культуры.

На сённяшні дзень ніводнае беларускае прадпрыемства не можа зрабіць нават копію слуцкага пояса для продажу тым жа турыстам. Гэтая тэхналогія была страчаная яшчэ стагоддзі таму і яе трэба аднаўляць з дапамогай навукоўцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?