Прэм’ер дзяржрады КНР Вэнь Цзябао заявіў, што ў Кітаі можа адбыцца новая «культурная рэвалюцыя» і краіна мае патрэбу ў палітычных структурных рэформах, паведамляе афіцыйнае агенцтва «Сіньхуа».

Са словаў Цзябао, па меры развіцця эканомікі ў краіне зарадзіліся і такія новыя праблемы, як несправядлівасць размеркавання багаццяў, карупцыя і распуста.

«Я глыбока ўпэўнены, што для вырашэння гэтых праблем трэба праводзіць не толькі эканамічныя пераўтварэнні, але і рэформу палітычнай сістэмы. Без гэтага мы не вырашым праблемы кітайскага сучаснага грамадства, і такая гістарычная трагедыя, як культурная рэвалюцыя, можа паўтарыцца зноў», — заявіў Цзябао.

«Культурная рэвалюцыя» 1966–1976 гадоў у Кітаі была абвешчаная Мао Цзэдунам як кампанія па ліквідацыі іншадумцаў. У выніку значная частка думаючага кіраўніцтва краіны, інтэлігенцыі была знішчана, да ўлады прыйшла «банда чатырох» пад кіраўніцтвам жонкі Мао Цзэдуна Цзян Цын, краіна была ўвергнутая ў палітычны і эканамічны хаос.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?