Змяншэнне сярэдняга бала на іспытах.
Андрэй Лівянт, фота Звязды
Якія настаўнікі, такія і вучні…
На думку сп. Лівянта, галоўная бяда сучаснай школы — у настаўніках.Праблема як у нізкім заробку, так і ў рабскім становішчы педагога.
Больш безабароннай прафесіі, чым настаўнік, няма. Настаўніцкі прафсаюз нічога не значыць і нічога не робіць.
Добры прафесіянал, якому 35—40 гадоў, не можа доўга вытрымліваць знаходжанне ў такім рабскім становішчы. І не толькі таму, што заробак мізэрны. Таму ў пэўны момант ён сыходзіць.
Хто ідзе ў пед?
Педiнстытуты ніколі не лічыліся самымі прэстыжнымі ВНУ. Але туды паступалі ў асноўным «харашысты» і «выдатнікі». Зараз жа,
пры заробках, якія ёсць, у «пед» ідуць тыя, хто не зможа паступіць у іншыя ВНУ.
«Калегі з фізічнага і матэматычнага факультэта расказваюць, што першыя паўгода яны не займаюцца па праграме. Яны вучаць студэнтаў элементарным школьным ведам. Рашаюць ураўненні для 6-7 класаў тыпу 10х+5=20».
У гэтым годзе педагагічныя ВНУ краіны не дабралі студэнтаў нават на бясплатную форму навучання.
Вызваліце ад пісаніны!
Калегі Лівянта, якія працуюць у школе, скардзяцца на вялікую колькасць папераў.Час марнуецца на папяровую працу, а, да прыкладу, на праверку сшыткаў настаўніку старэйшых класаў у тыдзень адводзiцца адна гадзіна. А гэта — важны момант у працэсе навучання, зваротная сувязь з вучнем.
Што з падручнікамі?
Галоўны недахоп школьных падручнікаў — вялікая колькасць памылак і перанасычанасць непатрэбнай інфармацыяй.
«У падручнiку па гiсторыi пералiчаны сотнi iмён, прычым iмёны вялiкiх людзей сустракаюцца гэтак часта, як i малавядомых».
Пра якасць школьных падручнікаў гаворыць i тое, што па iх ніхто не рыхтуецца да ўступных экзаменаў. Рэпетытары карыстаюцца вучэбнымі дапаможнікамі ці расійскімі падручнікамі, якія фактычна з’яўляюцца перавыданнем савецкіх. Употайкі так робяць і многiя настаўнікі.
Праграмы па розных прадметах бываюць не звязаныя між сабой. Напрыклад, у падручнiку 6 класа па фізіцы сустракаюцца задачы з адмоўнымі ступенямі. А па матэматыцы такое яшчэ не праходзілі!
Рэформы: змяняем форму, пакідаем змест
«То вырашалi, вучыцца 12 ці 11 гадоў? Павiнна быць 5-бальная цi 10-бальная сiстэма? Патрэбна ці не школьная форма? ПТВ перайменавалi ў лiцэi, напэўна, у спадзяваннi на тое, што цяпер яны будуць выпускаць Пушкiных і Кюхельбекераў».
Зараз ідзе дыскусія вакол правiлаў паступлення ў ВНУ. I зноў у цэнтры ўвагi не сутнасць праблемы – узровень ведаў абiтурыентаў, а абмяркоўваецца, напрыклад, адмена льготаў.
Пра адмену профільных класаў
Раней, апроч гімназій і ліцэяў, была вялікая колькасць звычайных школ з профільнымi класамi. Туды ішлі вучні, якія хацелі вучыцца. У гэтых класах працавалi найбольш моцныя настаўнiкi. Залежнасць такiх вучняў ад рэпетытараў была значна меншай, чым цяпер.
Пасля рэформы 2008 профілі скасавалі. Школы вярнуліся да 11-гадовага навучання і 5-дзёнкі. Меркавалася, што паглыбленыя веды вучні атрымаюць на факультатывах. Аднак гэта аказалася ня-дзейсным.
Людзі хацелі адукацыі. Яны не прасілі грошай ці льгот. Для дзяржавы гэта каштавала капейкі (не тое што льготны крэдыт на кватэру). Бо што такое профільная адукацыя? Гэта значыць, настаўнікі і вучні бралі на сябе дадатковую нагрузку — больш урокаў ды хатніх заданняў. Але i вынiк быў лепшы, што выгадна для ўсiх.
«У маёй галаве гэта не ўкладваецца. Навошта рэфармаваць тое, што нядрэнна працуе?У гэтым годзе лiквiдавалi класы з музычным i харэаграфiчным ухілам. Няўжо няма грошай на тое, каб дзецi займалiся музыкай цi танцамi?»
Усё гэта прывяло да таго, што асноўная частка выпускнiкоў больш-менш ведаюць толькi праграму пачатковай школы: чытаць, не вельмi пісьменна пiсаць, крыху лiчыць.
«Калi вы мне не верыце, запытайце любога старшакласнiка, чаму адбываецца змена пораў года, папрасiце прачытаць на памяць хаця б адзiн верш Пушкiна цi Купалы, спытайце ў яго, хто такi Ленiн або Вiтаўт i гэтак далей».
***
Андрэй Лівянт папулярны ў Мінску рэпетытар па матэматыцы і фізіцы.24-гадовы вопыт выкладчыцкай дзейнасці. З 1996 — настаўнік вышэйшай катэгорыі. Адукацыя: вышэйшая, фізічны факультэт БДУ. Штогод рыхтуе да тэстаў каля сотні вучняў.
***
Шаноўныя чытачы! Якія, на вашу думку, галоўныя праблемы ў сучаснай школе? Запрашаем бацькоў, настаўнікаў і ўсіх неабыякавых людзей выказаць сваё меркаванне, узняць удзел у дыскусіі. Чаму ўзровень ведаў так падае?