Паплечнікі ж Дашкевіча заяўляюць пра правакацыю супраць свайго лідара.

Паводле нявесты актывіста Насты Палажанкі, яшчэ ў мінулым сваім лісце Дашкевіч рыхтаваўся да такога развіцця падзеяў і не выключаў новага змяшчэння ў штрафны ізалятар. Там яго наведала адвакат.

«Стала вядома, што Дашкевіч зноў знаходзіцца ў ШІЗА. Невядома канкрэтная прычына, адмаўляюцца гаварыць, тлумачаць, што Дашкевіч адмаўляецца выконваць іхныя патрабаванні. Пакуль нават невядома, на які тэрмін змешчаны. Літаральна ў кожным лісце ён пісаў, рыхтуйцеся, што назад вярнуся ў ШІЗА», — кажа Наста.

Гэта ўжо трэцяе за некалькі апошніх месяцаў змяшчэнне Змітра ў штрафны ізалятар Глыбоцкай калоніі.

Паводле Настассі Палажанкі, адміністрацыя калоніі ў гэты раз ізноў не дала адвакату паразмаўляць са зняволеным сам-насам. Размова адбывалася праз шкло ў прысутнасці супрацоўніка адміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?