Мінгарвыканкам ініцыіруе павышэнне тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

«Павышаць тарыфы трэба, але да якіх памераў яны могуць узрасці, не магу сказаць.
Параметры кошту вызначае не Мінгарвыканкам, а Міністэрства эканомікі, паколькі гэта абароненая пазіцыя», — адзначыў Мікалай Ладуцька, дадаўшы, што прапановы сталічных транспартнікаў у поўным аб’ёме прыняты не будуць. «Цана ў грамадскім транспарце будзе аптымальна даступная», — удакладніў ён.

Сёння пры кошце разавага праязнога білета на метро Br1300 сабекошт праезду складае Br4050.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?