Каб павялічыць загрузку нафтаперапрацоўчым заводам, неардынарны захад ураду: прыплата давальцам.

Беларускі ўрад наважыўся на падвышэньне з 1 сакавіка акцызаў на рэалізаваныя на ўнутраным рынку нафтапрадукты. Адпаведны ўказ №117 «Пра ўнясеньне зьменаў ва Ўказ ад 5 сьнежня 2006 г. №716 і некаторых пытаньнях кампэнсацыі кошту імпартаванай вуглевадароднай сыравіны» быў падпісаны 2 сакавіка 2007 г.

Гэтым самым дакумэнтам прадугледжваюцца субсыдыі пастаўшчыкам давальніцкай нафты з 1 лютага бягучага году памерам 24 USD за тону.

Як мяркуюць распрацоўшчыкі дакумэнту, а як патлумачылі ў канцэрне «Белнафтахім», распрацоўкай тэксту ўказу займаліся міністэрства фінансаў і міністэрства эканомікі Беларусі, падвышэньне акцызаў на нутраным рынку і адначасова ўвядзеньне субсыдыі ці кампэнсацыі 24 USD за тону пастаўшчыкам давальніцкай нафты, якія экспартуюць гатовую прадукцыю НПЗ за мяжу, мусіць прывесьці да павелічэньня загрузкі магутнасьцяў беларускіх НПЗ, а павелічэньне экспарту гатовых нафтапрадуктаў — да павелічэньня паступленьня валютнага прыбытку ў бюджэт краіныт.

Нагадаем, што, паводле падпісанага 12 студзеня беларуска‑расейскага міжурадавага пагадненьня на пастаўкі сырое нафты ў Беларусь, было ўведзенае экспартнае мыта 53 USD за тону, а стаўкі экспартных мытаў на нафтапрадукты былі падвышаныя да ўзроўню расейскіх. Для кампэнсацыі ўзрослых выдаткаў пры рэалізацыі нафтапрадуктаў на нутраным рынку былі скасаваныя абаротныя падаткі ды зьніжаны акцыз у 2,5 разы. Аб’ёмы нафты, што пастаўлялася на перапрацоўку ў Беларусь, рэзка скараціліся, што пацягнула за сабой зьніжэньне экспарту нафтапрадуктаў і паступленьня валютнага прыбытку. Беларускія НПЗ сёньня загружаныя ўсяго на 50—60%.

Ці дапамогуць гэтыя кампэнсацыйныя 24 USD за тону зьмяніць сытуацыю на рынку, меркаваньні экспэртаў рынку пакуль разыходзяцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?