У ліпені ў Беларусі пачнецца серыйны выпуск айчынных дзіцячых падгузкаў,
паведаміў прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 14 сакавіка падчас наведвання замежнага прадпрыемства «БелЭмса». Тут і будзе арганізавана вытворчасць сродкаў асабістай гігіены.

Гэта будзе першая ў краіне сучасная вытворчасць па выпуску падгузкаў.

Чакаецца, што тут штогод будуць выпускаць 112 млн. штук гэтай прадукцыі, паведамляе прэс-служба ўрада.

Паводле слоў Мясніковіча, патрэбнасці Беларусі ў гэтай прадукцыі ацэньваюцца ў 100 млн. штук у год.

Плануецца, што новая прадукцыя будзе пастаўляцца на ўнутраны рынак і на экспарт. Як адзначыў Мясніковіч, запуск вытворчасці будзе спрыяць зніжэнню цэн на падгузкі на беларускім рынку.

Як паведаміў журналістам намеснік дырэктара прадпрыемства «БелЭмса» Сяргей Чорны, інвестыцыі ў будаўніцтва новага завода ацэньваюцца больш як у 4 млн. еўра. «Мы разлічваем прыкладна 80% вырабленай прадукцыі пастаўляць на расійскі рынак», — сказаў ён.

Сучасная лінія для выпуску гэтай прадукцыі італьянскай вытворчасці павінна паступіць на завод у канцы сакавіка — пачатку красавіка.

Чакаецца, што ў маі будуць выпушчаны першыя партыі дзіцячых падгузкаў, а ў ліпені пачнецца іх серыйная вытворчасць.

Заснавальнік прадпрыемства «БелЭмса» Асман Учар у сваю чаргу адзначыў, што «ў Беларусі ствараюцца спрыяльныя ўмовы для прыцягнення замежных інвестыцый». Гэты інвестар ужо пабудаваў у Магілёве тэкстыльную вытворчасць і завод па выпуску бетону. Наступны праект — завод па вытворчасці падгузкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?