Як паведаміла прэс-служба БХД, Дзянісу Дашкевічу з Рагачова не працягнулі кантракт. Ён працаваў у Раённым спажывецкім таварыстве.

«Сказалі, што за маю актыўнасць. Дадалі: «вы ж самі ўсё разумееце»,

— сказаў Дашкевіч.

Мужчына быў адным з ініцыятараў кампаніі па вяртанні фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013» у Рагачоў. Права правесці свята, як стала вядома на мінулым тыдні, аддалі Гомелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?